slide1

Наши герб и флаг

Регистрация на ЦТ

27 апреля 2024 года в 10:00 состоится День открытых дверей по адресу
г. Молодечно, ул. Машерова д. 19 (2 учебный корпус)

Магутнае слова, ты, роднае слова!..

1 resize

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца дзень роднай мовы. Гэтая дата абраная невыпадкова: яна служыць памяццю аб расстраляных пакістанскай паліцыяй студэнтах горада Дакка (сёння – сталіца Бангладэш), якія 21 лютага 1952 года выйшлі на дэманстрацыю з патрабаваннем прызнаць дзяржаўнай іх родную бенгальскую мову.

У 1999 годзе на Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА 21 лютага быў абвешчаны Міжнародным днём роднай мовы і ўпершыню святкаваўся ў 2000-м.

Міжнародны дзень роднай мовы – гэта яшчэ адна нагода, каб кожнаму беларусу задумацца аб лёсе нашай мовы, аб той бясцэннай спадчыне, што засталася нам ад прадзедаў, аб тым багацці, якім мы, беларусы, павінны валодаць ужо толькі таму, што нарадзіліся і жывём на Беларусі.

Жывое ў вяках беларускае слова –2 resize
Народа душа і народа хвала.
Цябе абзывалі «мужыцкаю мовай»,
А нам жа ты матчынай мовай была.
 
І самай прыгожай, і самаю мілай,
Той маці, што шыла нам світкі з радна,
Што ўлетку на рэчцы палотны бяліла,
А ўвосень авёс дажынала адна.
 
Той маці, што зімамі кросны снавала,
Што з самай калыскі, як толькі магла,
Сумленнасці, праўдзе, дабру навучала,
Старанна ад розных хвароб берагла.
 
Прыеду дадому... І што за праява...
Пачую гаворку, ці песню, ці верш –
Здаецца са мной размаўляеш ласкава,
І сцежкаю поруч са мною ідзеш.

У маках чырвоных гарыць прыгуменне...
О матчына мова! Маленства вясна!
Ніколі ніхто мне цябе не заменіць,
Бо ты, як і маці, на свеце адна.

                                                  Алесь Бачыла «Матчына мова»

3 resizeМова жыве, пакуль на ёй гавораць. А што калі хаця б у Міжнародны дзень роднай мовы размаўляць з сябрамі, калегамі, блізкімі па-беларуску, пашыраць неабходнае для развіцця беларускай мовы асяроддзе? Варта толькі адважыцца. Можа, паспрабуем?

I памятайце: нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная!

 

                                          Матэрыял падрыхтавалi навучэнцы групы 144-РТ

 

Счетчик сайта

Free business joomla templates