Проба пера

Была сягоння моцная пурга пурга

Яна ўсе сцяжынкі замяла.

Ажно не бачыў свету я.

Была сягоння моцная пурга,

І вецер моцна завываў.

Аж дах грымеў і скрыгатаў.

Была сягоння моцная пурга

Яна ўсе сцяжынкі замяла.

 

весна resizeІ вось ізноу прыйшла вясна,

Паўсюль прыгожая краса.

Каб пагуляць крыху,

У гэту гожую пару

Знаходзяць людзі кожны раз,

Адну хвіліну або час.

                                                                         І жаўранак у небе зноу трэлі спявае,

                                                                Сяброўку сваю ўсюды шукае.

                                                                          Дзеці ў двары вельмі шумна гуляюць,

                                                                               І песні вясёлыя мамам спяваюць.

 

У кожным сэрцы тлее вугалёк, любовь

Падобны на маленькі аганёк.

Калі паміж людзьмі здараецца спатканне –

У сэрцах разгараецца каханне.

І больш нікуды не ўцячы,

Каханне, быццам, полымя свячы.

Бывае гасне і чуць тлее,

А сэрца ў трывозе млее.

І ўсё ж цябе не забываю,

І кожны міг успамінаю.

Якой дарогай не гуляю,

Мне хочацца крычаць – кахаю!

 

 

родинаЗаходзіш ціха ў лясок,

Тут раздаецца спеў птушыны.

Калыша голле вецярок,

Вядуць размову дзве яліны.

Вышэй у неба паглядзі,

Там, недзе, шэпчуцца аблокі.

Рукой па травах правядзі,

Адчуеш водар той далёкі.

Няма на свеце мне мілей,

Куточка роднага,Радзімы.

Хоць з кожным годам я сталей,

А Беларусь-мне край адзіны.

Счетчик сайта

Free business joomla templates