slide1

Наши герб и флаг

Регистрация на ЦТ

27 апреля 2024 года в 10:00 состоится День открытых дверей по адресу
г. Молодечно, ул. Машерова д. 19 (2 учебный корпус)

Выкарыстанне гульнёвай тэхналогіі ў сучасным адукацыйным працэсе

120 снежня 2023 года на базе ўстановы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі» прайшоў семінар на тэму «Прэзентацыя вопыту выкладчыкаў вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» па выкарыстанні гульнёвай тэхналогіі ў сучасным адукацыйным працэсе». Мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел педагагічныя работнікі 40 устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, было праведзена ў анлайн-фармаце.

Спікерамі мерапрыества выступілі Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі; Таццяна Мікалаеўна Шавялёва, выкладчык сацыяльна-гуманітарнага каледжа УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова», Ірына Уладзіміраўна Пасцернак, выкладчык вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» філіяла «Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж» УА РІПА.

Ірына Уладзіміраўна расказала аб тым, як выкарыстоўвае гульнёвыя сродкі ў сваёй рабоце. Лічыць, што гейміфікацыя – адзін з самых актуальных і папулярных трэндаў сучаснай адукацыі. Яна дапамагае павышаць матывацыю, утрымліваць ўвагу, а яшчэ гэта і спосаб уцягнення ў навучальную дзейнасць . Таму і атрымліваецца, што гульня – адзін з вельмі эфектыўных метадаў навучання і выхавання. Было цікава паслухаць пра рэалізацыю творчага праекта на вучэбных занятках па беларускай мове пад назвай «Гульнёвы падворак. З намі згуляеш – больш спазнаеш».

Падчас семінара абмяркоўваліся і іншыя пытанні ролі гульнёвых практык у павышэнні цікавасці навучэнцаў да роднай мовы і літаратуры ў адукацыйным і выхаваўчым працэсах. Усё гэта вельмі актуальна і эфетыўна, маё практычны накірунак і дапамагае набыць пэўны вопыт.

1

2

3

Счетчик сайта

Free business joomla templates