11 лютага ў каледжы адбылася цікавая сустрэча навучэнцаў груп 23-ПН, 17-ХК, 26-ТМ з загадчыкам філіяла "Фальварак Ракуцёўшчына" Шчэрбач Любоўю Іванаўнай. Завітала яна да нас не проста так, а з падарункамі, прэзентацыяй і перасовачнай выставай, прысвечанай жыццёваму шляху Максіма Багдановіча. З вялікім эмацыйным уздымам, натхнёнасцю Любоў Іванаўна распавяла цікавыя факты з біяграфіі класіка нашай літаратуры, чалавека, які імкнуўся даказаць, што беларуская мова не мужыцкая "перапеўка" рускай, а мова, на якой можна пісаць творы еўрапейскага ўзроўню. Загадчык філіяла згадала некаторыя старонкі жыцця Багдановіча, а нашы навучэнцы прадэкламавалі яго выдатныя вершы "Зімой", "Маладыя гады", "Слуцкія ткачыхі", "Я хацеў бы спаткацца...". Напрыканцы Любоў Іванаўна параіла ўсім нам браць да прыкладу Максіма Багдановіча і не забывацца на родную мову!
І. У. Пасцернак, выкладчык
беларускай мовы і літаратуры









