Сустрэча з Радзімам Гарэцкім

Сустрэча з беларускім геолагам і публіцыстам Радзімам Гаўрылавічам Гарэцкім прайшла 23 кастрычніка ў бібліятэцы «Верасок». Нашы навучэнцы груп 128-ХК і 124-Рт прынялі удзел у гэтай сустрэчы.Радзім Гарэцкі адметны не толькі сваёй навуковай і грамадскай дзейнасцю. Ён – пляменнік вядомага беларускага пісьменніка Максіма Гарэцкага. Шмат літаратуразнаўцаў ужо даўно назвалі апошняга «пачынальнікам беларускай прозы» і адвялі заслужанае месца ў шэрагу лепшых творчых асоб Беларусі. Радзім Гаўрылавіч расказаў пра жыццё вядомага сваяка, яго літаратурную дзейнасць.
Прыгадаў і  імя свайго бацькі, Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага, аднаго з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук.

У свае 86 год Р. Гарэцкі не толькі працягвае працаваць у НАН РБ, але і вядзе актыўную грамадскую дзейнасць: працуе з беларускай дыяспарай, удзельнічае ў шматлікіх творчых і навуковых сустрэчах, рыхтуе публікацыі ў газеты і часопісы. Нядаўна сабраў успаміны пра свайго бацьку, а таксама пра дзеячаў беларускай культуры ў асобнай кнізе «Жыццёвы меланж».

У час сустрэчы жадаючыя задавалі пытанні Радзіму Гарэцкаму.

Счетчик сайта

Free business joomla templates